Працуй
у сектары IT
у Польшчы!

Уладкуй
сваю фірму
ў Польшчы!

Вы працуеце ў ІТ-індустрыі і маеце патрэбу ў новых выкліках?

Вы з'яўляецеся ўладальнікам бізнесу і шукаеце новае ціхае месца для вядзення свайго бізнесу?

Пераязджайце ў Шчэцін

- горад на захадзе Польшчы, усяго ў 130 км ад Берліна!

Шчэцін - горад, размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад еўрапейскіх сталіц - Берліна, Осла і Капенгагена.

У апошнія гады ён стаў адным з самых папулярных месцаў для ІТ-кампаній. Свабодны доступ да офісных памяшканняў найвышэйшага стандарту, высокакваліфікаваныя супрацоўнікі з веданнем замежных моў, інвестыцыі ў сучасныя тэхналогіі, квітнеючы ІТ-кластар і нізкія выдаткі на працоўную сілу - асноўныя перавагі Шчэціна, якія прывабліваюць сюды інвестараў.

Несумнеўныя перавагі горада і яго ўдалае размяшчэнне па вартасці ацэняць замежныя кампаніі, якія жадаюць размясціць тут свой бізнэс. Большасць кампаній з-за межаў Польшчы, якія выбралі Шчэцін у якасці месца вядзення бізнесу, з Германіі і Скандынавіі.
Супрацоўнікі, з другога боку, цэняць магчымасць працаваць з найноўшымі наватарскімі ІТ-рашэннямі для лідэраў сусветнага рынку, еўрапейскую заработную плату, шэраг пераваг, якія ім прапануюць кампаніі, а таксама бясспрэчную каштоўнасць горада - у Шчэціне мы дыхаем выключна чыстым паветрам. Гэта адзін з самых зялёных гарадоў ва ўсёй Польшчы!

У той жа час гэта горад маладых, дапытлівых, адкрытых і талерантных людзей. Жыць у нас спакойна і бяспечна. У Шчэціне добра сябе адчуваюць не толькі палякі, але і замежнікі, якія выбралі наш горад як месца для жыцця і палюбілі яго з першага погляду.
Ці ведаеце вы, што…

Ці ведаеце вы, што…

Адлегласць ад Шчэціна да:
Берліна  - толькі 127 км
Капенгагі-  толькі 281 км
Прагі – толькі 505 км

Шчэцін! Задумайцеся. Паглядзіце. Застаньцеся

Нашы ІТ у лічбах

0
працуючых
ІТ-кампаній у рэгіёне
0
навучальных устаноў у
галіне ІТ
0
чалавек працуюць у
ІТ у рэгіёне
0
студэнтаў інфармацыйных
спецыяльнасцяў
0
спецыялісты па навучанні моладзі ў галіне лічбавых тэхналогій
0
чалавек штогод заканчваюць
навучанне ў сферы ІТ